Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55636 документов. Показано: 10 за последние 30 дней.

Найперш - надзейная крыніца   / Стралец, Міхаіл /

Нядаўна памёр Дзмітрый Караў, доутар гістарычных навук, прафесар. Гісторык абараніў дысертацыю "Беларуская гістарыяграфія канца XVIII - пачатку XX стст" у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   22.10.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Навуковы подзвіг Яўхіма Карскага   / Стралец, Міхаіл /

Акадэмік Яўхім Карскі быў першым, хто грунтоўна даследаваў беларускую лексікаграфію, словаўтварэнне, граматыку, дыялекталогію, этналінгвістыку.

Источник: Голас Радзімы,   25.03.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Аўтарскае бачанне Міхася Пазнякова   / Стралец, Міхаіл /

Нядаўна Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў адзначыў чарговы юбілей. Чалавек, які падпісвае свае творы як Міхась Пазнякоў - літаратар, перакладчык, крытык, мовазнаўца. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР.

Источник: Літаратура і мастацтва,   29.01.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Нястомны руплівец гісторыі   / Стралец, Міхаіл /

Не так даўно споўнілася 80 гадоў Эмануілу Рыгоравічу Іофе. Доктару гістарычных навук, прафесару БДПУ імя Максіма Танка. Гісторыку, чыѐ імя вядомае не толькі ў нашай краіне, але і далѐка за яе межамі. У 1975 годзе Эмануіл Іофе абараніў у Інстытуце гісторыі АН БССР кандыдацкую дысертацыю. Дыяпазон яго навуковых інтарэсаў неверагодна шырокі, а даробак вымяраецца ажно дзвюма тысячамі розных публікацый!

Источник: Культура,   06.04.2019
Рубрика: НАН Беларуси
Патрыярх археалогіі і яго скарбы   / Стралец, Міхаіл /

Знакаміты беларускі гісторык Эдуард Міхайлавіч Загарульскі не так даўно адсвяткаваў сваё 90-годдзе. Ён належыць да таго пакалення, на жыццё і дзейнасць якога істотна паўплывалі няпростыя рэаліі савецкай эпохі, а потым і змена эпох. І тым не меней, набыткі навукоўца вылучаюцца ўражвальнай грунтоўнасцю. Цікава, але гэты ўтрапёны даследчык беларускай даўніны — родам не з нашых краёў. Эдуард Загарульскі нарадзіўся 18 снежня 1928 года ў горадзе Тула. У 1953 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, пасля якога лёс закінуў яго ў Мінск. Працаваў у сектары археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР.

Источник: Культура,   02.03.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
У памяць пра даследчыка мінуўшчыны   / Стралец, Міхаіл /

5 лютага перастала біцца сэрца знакамітага беларускага гісторыка Міхаіла Паўлавіча Касцюка. Пражыўшы 78 гадоў, ураджэнец вёскі Масцішча Навагрудскага раёна пакінуў па сабе годную памяць. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, аўтар 246 публікацый. Ягоных заслуг і рэгалій не пералічыць.

Источник: Культура,   09.02.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Ён напісаў “Маніхвэст”   / Стралец, Міхаіл /

Зміцер Жылуновіч пакінуў пасля сябе змястоўную літаратурную спадчыну. Яму аднолькава добра ўдаваліся і проза, і вершы, і драматургічныя творы. Аднак не будзе перабольшваннем сцвярджаць, што самым важным для гісторыі тэкстам яго аўтарства стаў кароткі і стылістычна зусім не бездакорны “Маніхвэст часовага работніча-селянскаго савецкага правіцяльства Беларусі”. Малады паэт з беднай сям’і местачкоўцаў становіцца першым кіраўніком ССРБ, акадэмікам Інстытута беларускай культуры. Ягоную ролю ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці сёння цяжка пераацаніць.

Источник: Культура,   29.12.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Перабраць рукамі тысячы аскепкаў   / Стралец, Міхаіл /

2 сакавіка 2018 года на 91-м годзе жыцця адышоў у лепшы свет доктар гістарычных навук, прафесар Георгій Штыхаў. Легендарнаму археолагу, дзякуючы якому мы спасцігнулі многія таямніцы сярэднявечных Менеска, Віцебска, Полацка, давялося пажыць у розныя гістарычныя эпохі. 56 гадоў ён працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, і сам стаў цэлай эпохай у беларускай навуцы. Але мала хто ведае, якім цярністым быў пачатак яго жыццёвага шляху.

Источник: Культура,   17.03.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Ён быў сынам свайго часу   / Стралец, Міхаіл /

13 лютага адзначаліся 100-я ўгодкі з дня нараджэння Пятра Машэрава. Легендарны партызанскі камандзір Дубняк, які адразу пасля вызвалення Беларусі стаў Героем Савецкага Саюза, прыкладаў усе намаганні для паваеннага аднаўлення свайго роднага краю і дасягнуў заслужаных кар’ерных поспехаў. Пастаянна ўнікаў Пётр Міронавіч і ў справы Акадэміі навук БССР.

Источник: Культура,   17.02.2018
Рубрика: История НАН
Своечасовы адказ на хваравітае пытанне   / Стралец, Міхаіл /

У сваёй прамове на II з'езде вучоных Беларусі член-карэспандэнт НАН Беларусі, старшыня камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Ігар Марзалюк акрэсліў стратэгічны напрамак: выкладаць гуманітарныя дысцыпліны на беларускай мове, а дакладныя - на рускай.

Источник: Культура,   16.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоМероприятия НАН